Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Філалогія - каралева навук

19 лютага 2018 года ў межах Тыдня кафедры філалогіі старшымі выкладчыкамі Чуносавай І.С. і Томчыкам Д.С. быў падрыхтаваны і праведзены брэйн-рынг «Філалогія — каралева навук» для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў. Удзел прынялі 6 каманд: па 5 прадстаўнікоў ад груп СІЯ-11, СІЯ-12, СІЯ-13, ІЯ-11, ІЯ-12, БІЯ-11.

Студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў

Трэба адзначыць агульную навукова-папулярную накіраванасць прапанаваных пытанняў: некаторыя з іх былі накіраваны на агульную эрудыцыю студэнтаў, іншыя былі ўзяты з тых дысцыплін, якія студэнтамі засвойваюцца на 1 курсе. Галоўная ўвага была скіравана на захаванне міжпрадметных сувязей, уменню рабіць лінгвістычных і этымалагічны аналіз, прымяняць лінгвістычныя законы для вырашэння мовазнаўчых задач. У вельмі цяжкай барацьбе праз паўфінал, фінал і суперфінал пераможцамі з вялікім адрывам ад сапернікаў была аб’яўлена група ІЯ-11.

Удзельнікі-пераможцы з групы ІЯ-11

Другое месца заняла група СІЯ-11, а 3 — група БІЯ-11.

Журы брэйн-рынга ў асобе старшых выкладчыкаў кафедры філалогіі Несцяровіч Т.І., Пракоф’евай Л.В. і Томчыка Д.С. адзначыла, што падобнае мерапрыемства абавязкова павінна быць традыцыйным у межах Тыдня кафедры. Яно стымулюе студэнтаў да атрымання якасных ведаў па дысцыплінах, развівае лагічнае і абстрактнае мысленне.

Фота з пераможцамі

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?