ТОМЧЫК ДЗМІТРЫЙ СЯРГЕЕВІЧ
старшы выкладчык кафедры філалогіі, знешні сумяшчальнік

 

Адукацыя

Вышэйшая. У 2006 годзе скончыў установу адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура" са спецыялізацыяй "Камп'ютарная лінгвістыка". У 2006 годзе прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ ім. Я.Купалы. У 2009 годзе скончыў вочную аспірантуру па спецыяльнасці 10.02.01 Беларуская мова ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка". У 2017 годзе паступіў у аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па спецыяльнасці 10.02.02 Руская мова.

Вопыт работы

15 гадоў. У БарДУ працуе з 1 верасня 2007 года, з 1 верасня 2018 года ў якасці знешняга сумяшчальніка кафедры (0,25 стаўкі). Асноўная праца -- настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Баранавічы", член філіяла кафедры філалогіі на базе гімназіі.

Вучэбная дзейнасць

Выкладаемыя дысцыпліны: Агульнае мовазнаўства, Беларуская мова (прафесійная  лексіка), Гістарычная граматыка беларускай мовы, Гісторыя беларускай мовы.

Падрыхтаваныя вучэбна-метадычныя матэрыялы:

  1. Радзіваноўская, Н. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) [Электронны рэсурс]: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на АПК» / Н. А. Радзіваноўская, М. А. Санкевіч, Д. С. Томчык, В. М. Шавель, М. В. Швед. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2009.
  2. Радзіваноўская, Н. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) [Электронны рэсурс]: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання па спецыяльнасці «Правазнаўства» / Н. А. Радзіваноўская, М. А. Санкевіч, Д. С. Томчык, В. М. Шавель, М. В. Швед. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2010.
  3. Томчык, Д. С. Гісторыя беларускай мовы: фанетыка [Тэкст] : вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў выш. навучальных устаноў / Д. С. Томчык. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2010. — 79 с.
  4. Голуб, И.А. Белорусский калейдоскоп: тексты о Беларуси [Текст] : практ. пособие для студентов, граждан иностранных государств / И.А.Голуб, О.Н.Майсюк, Д.С.Томчик. — Барановичи : РИО БарГУ, 2015 — 150 с.
  5. Голуб, И. А. Русский язык как иностранный (продвинутый уровень). Практикум: учебное пособие / И. А. Голуб, Л. В. Прокофьева, Д. С. Томчик. — Минск : РИВШ, 2017. — 208 с.
  6. Томчик Д.С. Введение в языкознание : электронный учеб.-метод. комплекс для студентов специальностей 1-21 06 01 Современные иностранные языки (по направлениям); 1-02 03 06 Иностранные языки (с указанием языков); 1-02 03 08 Иностранный язык (с указанием языка) / Д.С. Томчик, И.С. Чуносова. -- Барановичи : РИО БарГУ. -- Электронный ресурс. Регистрационное свидетельство Государственного регистра информационных ресурсов № 2161816494 от 18.09.2018
  7. Голуб І.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вуч.-метад. комплекс для студэнтаў устаноў выш. адукацыі выш. адукацыі / І.А. Голуб і [інш.] ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіц. дзярж ун-т. — Баранавічы : БарДУ, 2020. — 220 с.

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • гістарычнае развіццё ўсходнеславянскіх моў;
  • стараславянская мова;
  • лінгвістычная гістарыяграфія;
  • беларуская і руская тэрміналогія.

Артыкулы ў часопісах, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь:

  • Томчык, Д. С. З гісторыі вывучэння этыкетных формаў зносін / Д. С. Томчык // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Сер. 1 Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія: Навук.-метад. часоп. ― 2009. ― № 2. ― С. 67―71.
  • Томчык, Д. С. Вербальныя адзінкі этыкетных зносін як частка маўленчага этыкету / Д. С. Томчык // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія: навукова-тэарэтычны часопіс — 2010. — № 1. — С. 49―52.

З'яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых публікацый у матэрыялах канферэнцыі рознага ўзроўню.

Грамадская дзейнасць

З'яўляецца членам журы па беларускай мове ў штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі "Навука. Творчасць. Інтэлект" сярод вучняў агульнааадукацыйных школ г. Баранавічы.

Рыхтуе вучняў да Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з 2012 года.

Чытаў лекцыі па культуры прафесійнага маўлення ў Баранавіцкім гарвыканкаме для рэзерву кіруючых кадраў.

З 2013 па 2018 гады з'яўляўся сертыфікаваным аўдытарам функцыянавання сістэмы менеджменту якасці ва ўніверсітэце.

З 2016 па 2018 гады з'яўляўся адказным сакратаром прыёмнай камісіі ўніверсітэта і адказным за прафарыентацыйную работу на факультэце славянскіх і германскіх моў.

Дасягненні

Узнагароджаны стыпендыяй Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко (2005), граматай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013), Ганаровай граматай Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2021), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (2022).

З'яўляўся пераможцам конкурсу "Лепшы куратар БарДУ 2010/2011 вучэбнага года" ў намінацыі "За стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў вучэбнай групе".

 Кантакты

Электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.