СОЛАХАЎ АЛЯКСЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

Адукацыя

Скончыў Абідавіцкую сярэднюю школу Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (1971), гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці "філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратур" (1979). 18 верасня 1992 года пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі абараніў кандыдацкую дысертацыю "Мова старабеларускай навукова-публіцыстычнай літаратуры на фанетыка-арфаграфічным і марфалагічным узроўнях" па спецыяльнасці "Беларуская мова".

 

 Вопыт работы

Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях раённых газет “Зара над Сожам” (Карма, 1974) і “Маяк Прыдняпроўя” (Быхаў, 1977–1978), настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ісканскай васьмігадовай школы Быхаўскага раёна (1976–1977), настаўнікам рускай мовы і літаратуры Капаткевіцкай дапаможнай школы-інтэрната (1978–1979), настаўнікам рускай і беларускай моў Капаткевіцкай сярэдняй школы (1979–1980), дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы (1983–2001).

З 2001 – дацэнт кафедры беларускай мовы Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай, які 19 красавіка 2002 года быў пераўтвораны ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, у 2002–2008 гадах – загадчык кафедры беларускай мовы гэтага ж універсітэта. У 2008–2009 навучальным годзе – загадчык кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009–2010 навучальным годзе –  дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. 1 верасня 2010 года пераведзены дацэнтам кафедры методыкі пачатковай адукацыі (з 05.09.2013 – кафедра педагогікі і методыкі дашкольнай і пачатковай адукацыі, з 01.02.2018 – кафедра спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі), дзе працаваў да 2023 года. З 4 верасня 2024 года – дацэнт кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Вучэбная дзейнасць

Выкладаемыя дысцыпліны: Беларуская мова, Методыка выкладання беларускай мовы, Методыка выкладання рускай мовы, Методыка выкладання літаратурнага чытання, Сусветная (замежная) дзіцячая літаратура, Гісторыя рускай літаратуры. Кіруе напісаннем курсавых і дыпломных работ па методыцы выкладання беларускай і рускай моў і літаратур. 

 

Навуковая дзейнасць

1.Солахаў, А. В. Наватворы ў мове беларускай публіцыстыкі пачатку XXI стагоддзя: манаграфія / А. В. Солахаў, Б. А. Крук. — Мазыр: МДПУ  імя І. П. Шамякіна, 2021. — 160 с.

2. Солахаў, А. В. Індывідуальна-аўтарскія неалагізмы ў мове беларускай мастацкай літаратуры 2-й паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя : манаграфія / А. В. Солахаў.  – Мазыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2022. –  320 с.

3. Солахаў, А. В. Займальны матэрыял па беларускай мове : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А. В. Солахаў. – Мінск : Лексіс, 2004. – 176 с.

4. Солахаў, А. В. Займальна ад А да Я : дапам. для настаўнікаў пачатковых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання / А. В. Солахаў. – Мінск : Лексіс, 2004. – 264 с.

5. Солахаў, А. В. Займальны матэрыял па беларускай мове : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А. В. Солахаў. – 2-е выд., выпр. – Мінск : Лексіс, 2007. – 176 с.

6. Солахаў, А. В. Словаўтварэнне : дапаможнік для студэнтаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі / А. В. Солахаў. – Мазыр : УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2008. – 82 с.

7. Солахаў, А. В. Навучанне маўленчаму этыкету : даведачныя матэрыялы / А. В. Солахаў. – Мазыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2014. – 74 с.

8. Солахаў, А. В. Колькі хусцінак у дзяўчынак? : Вершаваныя задачы : дапаможнік / А. В. Солахаў. – Мінск: Зорны верасок, 2014. – 24 с.

9. Содержание и методика работы по литературному чтению : хрестоматия для студентов учрежд. высш. образования, обучающихся по спец. 1-01 02 01 Начальное образование / сост. А. В. Солохов. — Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2021. —  172 с.

Артыкулы ў часопісах, рэкамендаваных ВАК РБ

1. Солахаў, А. В. Фанетыка-арфаграфічныя асаблівасці старабеларускай навукова-публіцыстычнай літаратуры / А. В. Солахаў // Беларуская мова.– Мінск : Выд-ва БДУ, 1983. – Вып.11. – С. 9–17.

2. Солахаў, А. В. Абстрактная лексіка ў мове прадмоў і пасляслоўяў старабеларускай літаратуры / А. В. Солахаў // Беларуская мова.– Мінск: Выд-ва БДУ, 1984. – Вып.12. – С. 11–20.

3. Солахаў, А. В. Формазмяненне ў мове старабеларускай навукова-публіцыстычнай літаратуры  / А. В. Солахаў // Беларуская мова.– Мінск: Выд-ва БДУ, 1985. – Вып.13. – С. 12–23.

4. Солахаў, А. В. Назвы асоб у прадмовах і пасляслоўях Скарыны і яго паслядоўнікаў / А. В. Солахаў // Беларуская мова.– Мінск: Выд-ва БДУ, 1989. – Вып. 17. – С. 18–29.

5. Солахаў, А. В. Магічныя фігуры / А. В. Солахаў // Пачатковая школа. – 2001. – № 1. – С. 24–26; № 2. – 13–15.

6. Солахаў, А. В. Займальнасць на ўроках беларускай мовы / А. В. Солахаў // Известия Гомельского университета. – 2001. – № 2 (25): Беларуская мова. – С. 115–120.

7. Солахаў, А. В. Абстрактныя назоўнікі-наватворы са значэннем якасці ў сучаснай беларускай паэзіі / А. В. Солахаў // Веснік Мазыр. дзярж. пед. ін-та імя Н. К. Крупскай. – 2002. – № 6. – С. 78–84.

8. Солахаў, А. В. Прыслоўі-наватворы ў сучасным беларускім паэтычным маўленні / А. В. Солахаў // Веснік Мазыр. дзярж. пед. ун-та. – 2003. – № 8. – С. 78–84.

9. Солахаў, А. В. Утварэнне аказіянальных дзеясловаў з дапамогай суфікса-ава- (-ява-) у беларускай паэзіі другой паловы хх ст. / А. В. Солахаў // Мова і культура (науковий щорічний журнал). – Вип. 8. – Т. V. Ч. 1: Національні мови і культури в їх спефіці та взаємодії. – Київ: Видавничий Дім Дмитра Бураго, 2005. – С.339–343.

10. Солахаў, А. В. Аказіянальныя назоўнікі-кампазіты з апорным кампанентам, роўным самастойнаму слову (на матэрыяле твораў беларускай паэзіі 2-ой паловы ХХ ст.) / А. В. Солахаў // Веснік Мазыр. дзярж. пед. ун-та. – 2005. – № 2. – С. 94–98.

 

 Навукова-метадычная работа

Наватворы як адзінкі мовы і адзінкі маўлення : праграма спецкурса для філалагічнага факультэта / аўт.-склад. А. В. Солахаў. – Мазыр: УА “МДПУ”, 2003. – 15 с.

Наватворы ў беларускім літаратурна-мастацкім маўленні : праграма спецсемінара для філалагічнага факультэта / аўт.-склад. А. В. Солахаў. – Мазыр: УА “МДПУ”, 2003. – 14 с.

Тэорыя і практыка сачыненняў розных жанраў у пачатковых класах : вучэб. праграма для студэнтаў па спецыяльнасці 1–01 02 01 – «Пачатковая адукацыя» з дадатковымі спецыяльнасцямі: 1–01 02 02–03 – «Музычнае мастацтва», 1–01 02 02–08 – «Практычная псіхалогія»  склад. А. В. Солахаў. – Мазыр : УА «МДПУ», 2005. – 15 с

Солахаў, А. В. Прыгодзіч М. Р. Аўтарская неалагізацыя ў беларускай мове : дапаможнік. Мінск : БДУ, 2021. 175 с. : рэцэнзія. / А. В. Солахаў // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. – 2022. – № 2. – С. 116–118.