Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Знаёмства першакурснікаў з электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі

17 лютага 2026 года ў межах тыдня кафедры філалогіі дацэнтам Чуносавай І.С. і старшым выкладчыкам Шавель В.М. сумесна з супрацоўнікам бібліятэкі Вахтомавай Т.І. быў арганізаваны і праведзены семінар-практыкум «Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны адукацыйны рэсурс» для студэнтаў першага курса спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)).
Падчас мерапрыемства навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца са зместам нарматыўных і метадычных матэрыялаў, змешчаных на адукацыйных парталах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аdu.by і eior.by, асаблівасцямі іх выкарыстання пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры. Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі інструктыўна-метадычныя пісьмы, вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, рэкамендацыі па ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту ў навучанні, адукацыйныя рэсурсы, распрацаваныя айчыннымі педагогамі. У ходзе семінара-практыкума студэнты таксама атрымалі кансультацыі вядучага бібліятэкара бібліятэкі БарДУ Вахтомавай Т.І. наконт карыстання рэпазіторыем універсітэта і навуковымі электроннымі бібліятэкамі.

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?