21 кастрычніка студэнты-філолагі лінгвістычнага факультэта арганізавалі выхаваўчае мерапрыемства, прасвечанае Тыдню бацькоўскай любові. З першым словам выступілі: Косціна Жанна Вячаславаўна, куратар групы ФБ-31, і Шыла Алена Вялер’еўна, куратар групы ФР-31. Яны былі салідарнымі ў думцы, што святкаванне Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка), накіравана на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, павагі да бацькоў, падтрымцы адказнага выхавання.
Студэнты чыталі паэтычныя творы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя бацькам, цытавалі згадкі выдомых людзей пра іх сямейныя традыцыі. Навучэнцы групы ФР-31 напісалі вершы ў гонар сваіх бацькоў. Забаўляльным элементам інфармацыйнай гадзіны была віктарына, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У фінале мерапрыемства прагучала песня, прысвечаная матулі.