Тыдзень кафедры філалогіі

       

З мэтай  папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў сучасным грамадстве тыдзень кафедры філалогіі быў адкрыты выставай плакатаў.

У сувязі з святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы студэнты групы ФБ-11, падрыхтаваныя старшым выкладчыкам Ж.В. Косцінай і выкладчыкам-стажорам А.У.Шлег, 21 лютага правялі інфарм-дайджэст для навучэнцаў усіх факультэтаў універсітэта, прысвечаны гісторыі ўзнікнення свята роднай мовы. Таксама выкладчыкі кафедры філалогіі  разам з адміністрацыяй ўніверсітэта і студэнтамі падтрымалі ініцыятыву ўдзелу ў Рэспубліканскай дыктоўцы, якая была наладжана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа,  Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа і каналам «Культура» Беларускага радыё.

У межах правядзення тыдня кафедры было арганізавана мерапрыемства навукова-практычнага і метадычнага характару — семінар-практыкум «Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс» (адказныя — загадчык кафедры І.С.Чуносава, старшы выкладчык В.М.Шавель).

З мэтай знаёмства студэнтаў са спецыфікай напісання навуковых прац па мовазнаўству, літаратуразнаўству, методыцы выкладання мовы і літаратуры быў праведзены семінар-практыкум “Першыя крокі ў навуку (тэорыя і методыка напісання навуковых артыкулаў)". У межах семінара дэкан лінгвістычнага факультэта, канд. пед. навук Т. М. Пучынская прадставіла праблемныя аспекты падрыхтоўкі  навукова-даследчых работ па беларускай літаратуры. Старшы выкладчык К. А. Зуева расказала прысутным пра сутнасць асноўных метадаў лінгвістычнага даследавання, а таксама іх аптымальнае выкарыстанне пры напісанні навуковых артыкулаў і курсавых работ. Вопытам арганізацыі і правядзення педагагічнага эксперыменту падзяліліся старшы выкладчык Н. В. Ермаловіч разам са студэнткай групы РЗМ-41 А. Кеда. Вядучы бібліятэкар чытальнай залы для навуковай працы А.Р. Сінкевіч пазнаёміла студэнтаў з інфармацыйнымі рэсурсамі і магчымасцямі сайта бібліятэкі.

24 лютага адбылося пасяджэнне навукова-мастацкага гуртка «Геба». Удзельнікі гуртка падрыхтавалі імпрэзу «Галасы маладых», на якой выступалі са сваім творчым набыткам. З уступным словам да прысутных звярнулася старшы выкладчык Ж.В.Косціна, кіраўнік гуртка. Яна расказала пра гісторыю яго стварэння, пажадала натхнення і творчага плёну. Найбольш яркімі на мерапрыемстве сталі выступленні Карпей А. (БЗМ-41), Фартовай М. (РЗМ-41), Шаблыка Г. (РЗМ-31), Трафімук А. (ДА-31), Белахвосцік С. (ФР-11) і Баброва К. (ТМ-11).

Выкладчыкі кафедры філалогіі прынялі ўдзел ў прафарыентацыйнай акцыі лінгвістычнага факультэта «Стань студэнтам на адзін дзень». Старшы выкладчык К.А.Зуева правяла лекцыю-візуалізацыю «Сучаснае славяназнаўства: сыходжанне і разыходжанне моў». Падчас лекцыі абітурыенты пазнаёміліся з алфавітамі і графікай сучасных славянскіх моў, спрабавалі чытаць і перакладаць тэксты, выяўляючы падабенства і адрозненні паміж рознымі славянскімі мовамі.