Першыя крокі ў прафесію

1 сакавіка 2019 года студэнтамі групы БЗМ-11 факультэта славянскіх і германскіх моў пад кіраўніцтвам куратара, старшага выкладчыка кафедры філалогіі І.С. Чуносавай было праведзена выхаваўчае мерапрыемства ў форме інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» для вучняў 7А класса ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (філіял кафедры філалогіі).

 

Будучыя настаўнікі з цікавасцю паставіліся да магчымасці набыць першы прафесійны вопыт на базе філіяла кафедры. Актыўны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні інтэрактыўнай гульні прынялі студэнты Ганакова Крысціна, Курко Марыя, Мядзведзева Вікторыя і Чарняўская Паліна. Сямікласнікам былі прапанаваны пытанні, звязаныя з імёнамі вядомых дзеячаў беларускай культуры і мастацтва, са знакамітымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры Беларусі.

 

Дадзеная падзея наладжана ў адпаведнасці з планам супрацоўніцтва кафедры філалогіі ФСіГМ і ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы»пры падтрымцы адміністрацыі і настаўнікаў гімназіі.

Перакананы, што такія сумесныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй супрацоўніцтва ўніверсітэта і школы.