Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Навука яднае

19 студзеня 2026 года кафедра філалогіі УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у межах правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, арганізавала круглы стол на тэму «Знакавая прырода літаратуры». Яго ўдзельнікамі сталі не толькі выкладчыкі і студэнты кафедры філалогіі нашага ўніверсітэта, але і іх калегі з ФДБАУ ВПА «Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя, г. Варонеж). Мэта круглага стала – абмен навуковым вопытам у галіне літаратуразнаўства. Змест дакладаў дэманстраваў рэалізацыю найбольш складанага метада ў навуцы пра літаратуру – семіётыкі. Тэмы паведамленняў выступоўцаў падцвярджаюць гэта:

1. Тернова Т.А., доктор филологических наук, профессор, ВГУ. Доклад «Проблема культурной памяти в интерпретации тартуско-московской семиотической школы: смысловой потенциал». Воронеж
2.  Фенчук О.Н., кандидат филологических наук, доцент, ВГУ. Доклад «Эмблема и символ в поэзии И. Бунина». Воронеж
3. Белая Е.И., доктор филологических наук, доцент, профессор кафедры филологии, БарГУ. Доклад «Магистраль и река как знаки Барановичского текста». Барановичи
4. Косціна Ж.В., кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры філалогіі. БарДУ. Даклад «Блакітная кветка ў літаратуры беларускага рамантызму». Баранавічы
5. Федорова Е., студентка 4 к. бак., ВГУ. Доклад «Тайна и Истина как семиотические категории в прозе А. Платонова». Воронеж 
6. Чарнабровіна Ю., студэнтка групы ФБ-21, БарДУ. «Дуда як вобраз у літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя». Баранавічы
 
Кожны даклад выклікаў у прысутных шэраг пытанняў, што сведчыць пра зацікаўленасць у праблеме вывучэння літаратуры з пазіцый тартуска-маскоўскай семіятычнай школы.

 

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?