Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Навучальны практыкум у межах праекта «Школа настаўніцтва»

З мэтай удасканалення падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, паглыблення сувязі тэарэтычнага і практычнага навучання студэнтаў на базе філіяла кафедры філалогіі, у ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы», з 2018 г. дзейнічае праект «Школа настаўніцтва». У межах гэтага праекта 7 мая 2024 г. настаўнікам вышэйшай катэгорыі Т.А. Піваварчык былі праведзены практычныя заняткі на тэму «Асаблівасці ацэньвання вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” (на прыкладзе тэкставага дыктанта)» для студэнтаў І і ІІІ курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)».

      Падчас заняткаў навучэнцы спрабавалі знайсці арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі ў дыктоўках па беларускай мове і выставіць адзнакі. Былі атрыманы неабходныя метадычныя рэкамендацыі па ацэньванні пісьмовых работ навучэнцаў, што, безумоўна, будзе садзейнічаць фарміраванню прафесійных кампетэнцый будучых настаўнікаў-філолагаў.

 

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?