Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску

  01.02.2025. студэнты чацвёртага курса (групы БЗМ-41, РЗМ-41) наведалі Нацыянальную бібліятэку і Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску.
   Выпускнікі змаглі пераканацца ў тым, што ў галоўнай бібліятэцы краіны створаны ўсе ўмовы для фарміравання інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі, збіраецца і прадстаўлены для карыстання фонд дакументаў, якія адлюстроўваюць веды чалавецтва і захаванне культурных каштоўнасцей для нашчадкаў.
   У Літаратурным музеі наведвальнікаў асабліва ўразіла калекцыя дакументаў, прадстаўленая асабістымі матэрыяламі сям’і Багдановічаў і сваякоў, дакументамі грамадска-культурнага жыцця Беларусі, якія тычацца пытанняў ушанавання памяці паэта.

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?