Кафедра фiлалогii
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны адукацыйны рэсурс: змест, асаблівасці выкарыстання пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры

18 лютага 2025 года выкладчыкамі кафедры філалогіі сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі для студэнтаў першага курса спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)) быў арганізаваны і праведзены семінар-практыкум «Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны адукацыйны рэсурс: змест, асаблівасці выкарыстання пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры». Тэарэтычныя звесткі пра нацыянальны адукацыйны партал (аdu.by), адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (eior.by), рэсурсы бібліятэкі ўніверсітэта і выкананыя студэнтамі практычныя заданні будуць садзейнічаць фарміраванню трывалых уменняў і навыкаў у будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па мэтавым выкарыстанні адукацыйных парталаў.

 

photo_5305582245190430095_y
photo_5305582245190430096_y
photo_5305582245190430097_y
photo_5307798267926538200_y

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by