Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Экскурсія ў Музей-сядзібу ў в. Завоссе і Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку

22 верасня 2018 года студэнты груп БЗМ-11 і БЗМ-21 пры падтрымцы універсітэцкага прафсаюзнага камітэта студэнтаў наведалі Музей-сядзібу ў в. Завоссе — вядомае ў Беларусі і далёка за яе межамі месца. Тут нарадзіўся і быў шчаслівы адзін з найвялікшых паэтаў свету Адам Міцкевіч. Яго слава і справа і сёння з’яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Музей уяўляе сабой шляхецкі двор другой паловы ХVІІІ стагоддзя. Пераходзячы з пакоя ў пакой, наведвальнікі музея могуць уявіць, як жылі і гаспадарылі Міцкевічы, пераканацца ў тым, што найважнейшымі каштоўнасцямі для іх былі сям’я, праца, зямля.

Супрацоўнікі музея прыкладаюць шмат намаганняў для напаўнення дома арыгінальнымі рэчамі і прадметамі мінулай эпохі, таму кожны наведвальнік можа адчуць атмасферу даўніх часоў, за кароткі візіт перажыць вялікія ўражанні былой праўдзівай гісторыі.

Студэнты наведалі і Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?