Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Методыка даследчай працы школьнікаў

У межах дзейнасці філіяла кафедры філалогіі на базе ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы» адбыўся семінар-практыкум «Кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю вучняў па праблемах філалогіі».

Таццяна Міхайлаўна Пучынская, загадчык кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, раскрыла мэты, асноўныя задачы навукова-даследчай работы школьнікаў па беларускай літаратуры. Была звернута ўвагу на тыповыя памылкі пры напісанні работы (фармуляванне абекта і прадмета даследавання, асаблівасці кампазіцыйнай структуры і інш.); прыведзены прыклады тэм, звязаных з паэтыкай літаратурнага твора, з пытаннямі праблемнага і ідэйна-тэматычнага напрамкаў, прысвечаных аналізу сучаснага літаратурнага працэсу.

Вольга Міхайлаўна Шавель, старшы выкладчык кафедры філалогіі, у час выступлення акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях прэзентацыі зместу навуковай работы па беларускай мове: выкарыстанне дыяграм, гістаграм; моўнае афармленне матэрыялу.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?