Мерапрыемствы тыдня кафедры філалогіі

    З 17 па 21 лютага ва ўніверсітэце адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да тыдня кафедры філалогіі.
   На семінары-практыкуме «Першыя крокі ў навуку» 19 лютага з дакладамі выступілі прафесар кафедры філалогіі А.І. Белая, доктар філалагічных навук, дацэнт; дэкан лінгвістычнага факультэта Т.М. Пучынская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры філалогіі К.А.Зуева, кандыдат філалагічных навук; старшы выкладчык кафедры філалогіі Н.У. Ермаловіч і студэнтка групы НО-41 Д. Козел. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні, як эфектыўна працаваць над дыпломнай работай, авалодаць методыкай напісання навукова-даследчых прац па мовазнаўству і літаратуразнаўству, спланаваць і рэалізаваць педагагічны эксперымент у межах падрыхтоўкі курсавой работы.
   Студэнты лінгвістычнага факультэта (груп ФБ-11 і ФБ-21) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Косцінай Ж.В. і выкладчыка Шлег А.У. былі задзейнічаны ў арганізацыі выставы плакатаў і правядзенні інфармацыйнага дайджэста ва ўніверсітэце. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры і студэнты штогод падтымліваюць ініцыятыву ўдзелу ў Рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, і далучаюцца да яе напісання. У гэтым годзе тэма дыктоўкі была прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
    21 лютага ў межах супрацоўніцтва з кафедрай замежнай і рускай літаратуры Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся круглы стол з доктарам філалагічных навук, прафесарам Жалтовай Н.Ю., якая таксама прачытала лекцыі па гісторыі рускай літаратуры Сярэбранага стагоддзя для студэнтаў лінгвістычнага факультэта.