Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Разам з «Маладосцю»

22 мая 2018 г. у сувязі з 65-годдзем часопіса «Маладосць» у зале новых паступленняў бібліятэкі БарДУ адбылася творчая сустрэча выкладчыкаў кафедры філалогіі, студэнтаў, супрацоўнікаў бібліятэкі, настаўнікаў, вучняў школ з рэдакцыяй і аўтарамі перыядычнага выдання.

Галоўны рэдактар часопіса Святлана Дзмітрыеўна Воцінава пазнаёміла прысутных з цікавымі старонкамі гісторыі выдання, распавядала пра жыццё яго знакамітых рэдактараў і аўтараў, чые творы змяшчаюцца на старонках «Маладосці».

Сваімі назіраннямі пра сучасны літаратурны працэс, успамінамі пра калег па пяру, працу ў часопісе «Маладосць» падзяліўся Уладзімір Пятровіч Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, празаік, крытык, публіцыст, кінасцэнарыст. Цікавасць выклікала прэзентацыя яго мастацкай кнігі «…І няма шляху чужога», куды ўвайшлі сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Эмацыянальна чытала свае вершы, успамінала студэнцкія гады А. Ючкавіч, чые творы друкуюцца ў часопісе «Маладосць».

Сустрэча выклікала цікавасць з боку студэнтаў, будучых настаўнікаў, якія змаглі асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, атрымаць юбілейны нумар «Маладосці» з аўтографамі яго аўтараў.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?