Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям

30 сакавіка 2021 г. кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры філалогіі Т.М. Пучынская выступіла перад настаўнікамі ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (філіял кафедры філалогіі) з лекцыяй «Сучасная беларуская дзіцячая літаратура: асноўныя тэндэнцыі і актуальныя творы».

На сустрэчы з педагогамі абмяркоўваліся пытанні развіцця сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры, яе папулярызацыі сярод чытачоў. Асаблівая ўвага была нададзена кніжным навінкам, найбольш пашыраным тэмам, жанравым формам сучасных празаічных твораў, напісанню фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў. Цікавасць у слухачоў выклікалі сучасныя літаратурныя казкі, створаныя Р. Баравіковай, Н. Бучынскай, П. Васючэнкам, А. Маслай, В. Шырко і інш.

Актуальнымі для настаўнікаў былі парады адносна таго, якія сучасныя творы ў вольную хвілінку школьнікі могуць пачытаць і абмеркаваць на ўроках дадатковага чытання.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?