Філалагічная адукацыя: Ад тэорыі да практыкі

17 студзеня 2018 года была праведзена панарама навукова-метадычных распрацовак кафедры філалогіі «Шляхі развіцця філалагічнай адукацыі: тэорыя і практыка», прысвечаная Дню навукі.

Для ўдзелу ў абмеркаванні навукова-метадычных праблем былі запрошаны выкладчыкі кафедр філалогіі, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, бібліятэкар залы новых паступленняў БарДУ Шчэрба Т.В., студэнты груп БІЯ-41, БІЯ-11, СІЯ-11, а таксама настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы» Лісіна М.П. разам з вучнямі выпускнога філалагічнага класа, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» Сніціч Ж.В.

У праграму семінара былі ўключаны наступныя даклады.

1. Белая А.І., прафесар кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

«Прыёмы паэтыкі тайнапісу ў беларускай прозе “эпохі рубяжа”»

 

2. Косціна Ж.В., старшы выкладчык

«Эстэтычны ідэал паэзіі Яна Чачота»

3. Шавель В.М., старшы выкладчык

«Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы»

4. Пучынская Т.М., загадчык кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

«Унутры- і міжпрадметныя сувязі пры выкладанні літаратуры»

5. Ермаловіч Н.У., старшы выкладчык

«Формирование коммуникативно-речевой культуры будущих педагогов средствами изучения практической стилистики»

6. Шчэрба Т.В., бібліятэкар

«Агляд новых паступленняў у чытальную залу БарДУ»

Правядзенне панарамы навукова-метадычных распрацовак дазволіла прэзентаваць асноўныя вынікі дзейнасці выкладчыкаў у межах тэмы кафедры «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур» за 2017 год. Выступленні ўключалі матэрыялы навуковых артыкулаў, тэзісаў міжнародных канферэнцый (Баранавічы, Віцебск, Брэст; Масква, Тамбоў; Варшава і інш.), удзельнікамі якіх у мінулым годзе сталі выкладчыкі кафедры філалогіі.