Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Фарміраванне навукова-даследчых уменняў студэнтаў лінгвістычнага факультэта

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры філалогіі запрасіў студэнтаў 2 курса лінгвістычнага факультэта на навукова-метадычны семінар «Першыя крокі ў навуку». Мерапрыемства праходзіла 24 лютага 2022 года ў чытальнай зале для навуковай работы ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». Студэнтаў азнаёмілі з асаблівасцямі арганізацыі і выканання пошукавых і эксперыментальных навукова-даследчых работ, накіраваных на вырашэнне філалагічных і педагагічных задач.

На семінары прагучалі даклады аб выкарыстанні метадаў лінгвістычнага даследавання (І. С. Чуносава, дацэнт кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук); аб методыцы правядзення навукова-даследчай працы па беларускай літаратуры (Т. М. Пучынская, загадчык кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук); аб арганізацыі і правядзенні педагагічнага эксперымента ў межах напісання навуковай работы (Н. У. Ермаловіч, старшы выкладчык кафедры філалогіі); аб адметнасці ажыццяўлення эфектыўнага бібліяграфічнага пошуку (А. Р. Сінкевіч, вядучы бібліятэкар чытальнай залы для навуковай работы).

Напрыканцы семінара студэнты выкарысталі магчымасць у ходзе актыўнай дыскусіі задаць праблемныя пытанні аб ажыццяўленні навукова-даследчай працы.

 

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?