10.10.2023 года была арганізавана і праведзена сустрэча з былым старшым выкладчыкам кафедры філалогіі, настаўнікам вышэйшай катэгорыі Несцяровіч Тамарай Іосіфаўнай. У час сустрэчы студэнты 3 курса спецыяльнасці Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская), 2 курса спецыяльнасці Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) задавалі пытанні пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з пазіцыі кампетэнтнаснага падыходу, пра ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у школе. Тамара Іосіфаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што настаўнік у школе арганізоўвае адукацыйны працэс не толькі на базавым, але і на павышаным узроўні, а павышаны ўзровень у большай ступені арыентаваны на адпрацоўку спосабаў дзейнасці і фарміраванне вопыту творчай дзейнасці навучэнцаў, і выніковасць узаемадзеяння настаўнік – навучэнец у значнай меры залежыць ад узроўню падрыхтаванасці самога настаўніка, яго жадання пастаянна самаўдасканальвацца, развівацца і ісці ў нагу з часам.
Навіны
Cустрэча з былым старшым выкладчыкам кафедры філалогіі
Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Загадчык кафедры:
Косціна Жанна Вячаславаўна
Тэлефон:
+375 163 68 01 59
E-mail:
kaf.philogy@barsu.by