Кафедра фiлалогii
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Брэйн-рынг «Філалогія – каралева навук»

16 кастрычніка 2024 г. у межах правядзення VІ Баранавіцкага навукова-адукацыйнага форума «Наватар» прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры філалогіі была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка, праведзеная  ў форме брэйн-рынга «Філалогія – каралева навук». На мерапрыемства былі запрошаны вучні  ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы». У інтэлектуальнай гульні прымалі ўдзел 4 каманды, сярод іх 3 каманды, прадстаўленыя студэнтамі 1 курса лінгвістычнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адну з груп склалі госці мерапрыемства — навучэнцы ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы». Па выніках трох тураў перамогу атрымала каманда «Паважаныя настаўнікі» (група ФБ—11). Другое месца заняла каманда гімназістаў, трэцяе месца — каманда «Разумнікі» (група ФБ—11). Як адзначылі арганізатары гульні (старшы выкладчык В. М. Шавель, выкладчык А. У. Шлег), студэнты захоплена і з цікавасцю прымалі ўдзел у брэйн-рынгу, паказалі глыбокія веды па беларускай мове і літаратуры.

 

img_2311
img_2322
img_2323
img_2325
img_2333
img_2343
img_2352
img_2368
img_2375
img_2389
img_2406
img_2447
img_2458
img_2518

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by