Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Малая радзіма -- жыццёвы старт

У гэтыя кастрычніцкія дні прафесар кафедры філалогіі Алена Белая наведала  Жыліцкую сярэднюю школу,  якая знаходзіцца ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і якую Алена Іванаўна ў свой час скончыла. Жылічы, малая радзіма  Алены Іванаўны, слаўная тым, што тут нарадзіўся адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры пісьменнік Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі, 1868—1922). Яго бацька працаваў упраўляючым у маёнтку пана Булгака. Зараз гэты маёнтак актыўна рэстаўруецца і прымае гасцей з розных рэгіёнаў Беларусі і  замежжа як помнік архітэктуры ХІХ ст.

Алена Іванаўна сустрэлася з вучнямі 9-11-х класаў,  правяла гутарку аб гісторыка-культурнай значнасці малой радзімы, дзе кожны чалавек  бярэ старт у вялікае жыццё, а таксама расказала і правяла прэзентацыю матэрыялаў пра Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, які варты выбару кожнага мэтанакіраванага выпускніка.   На завяршэнне сустрэчы Алена Белая і Аляксей Белы прачыталі вучням свае вершы, прысвечаныя малой радзіме, і падарылі ім паэтычныя зборнікі.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?