Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Анлайн-лекторый па беларускай і рускай літаратурах

У межах супрацоўніцтва паміж Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам і Смаленскім дзяржаўным універсітэтам (Расійская Федэрацыя) кафедрай філалогіі быў арганізаваны анлайн-лекторый.

29 красавіка 2021 г. кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.М. Пучынская прачытала лекцыю для студэнтаў філалагічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта па творчасці В. Быкава. Былі адзначаны асноўныя вехі ў жыцці і творчасці народнага пісьменніка Беларусі, прадстаўлены аўтабіяграфічныя моманты ў яго шматлікіх ваенных творах. Асаблівая ўвага была нададзена параўнальнаму вывучэнню твораў В. Быкава і рускага пісьменніка Б. Васільева – прадстаўнікоў «лейтэнанцкай прозы».

18 мая 2021 г. доктар філалагічных навук, прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта А.В. Каралькова прачытала лекцыю па творчасці А.С. Грыбаедава. Слухачамі сталі студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, будучыя настаўнікі рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Лектар звярнула ўвагу на неардынарнасць асобы А.С. Грыбаедава, вялікага рускага пісьменніка, яго трагічны лёс, значную ролю ў развіцці тагачаснага грамадскага жыцця і літаратурнага працэсу.

Вопыт арганізацыі анлайн-лекторыя па літаратуры сведчыць пра важнасць развіцця супрацоўніцтва паміж універсітэтамі з мэтай якаснай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў-філолагаў.

 

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?