Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Ад тэорыi да практыкi

У межах тыдня кафедры філалогіі 18.02.2019 года быў праведзены семінар-практыкум «Тэорыя і практыка арганізацыі і правядзення педагагічнага эксперымента ў межах напісання курсавых работ (методыка выкладання беларускай/рускай мовы і літаратурнага чытання)». Мэта мерапрыемства — прыцягнуць студэнтаў, будучых спецыялістаў, да самастойнай навуковай дзейнасці, прывіць ім уменні і навыкі пошуку, збору, аналізу і абагульнення інфармацыі.

Удзельнікамі семінара-практыкума сталі студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» факультэта педагогікі і псіхалогіі.

З аглядам літаратуры па тэме семінара выступіла супрацоўнік бібліятэкі Сінкевіч Аксана Расціславаўна.

Першымі вынікамі арганізацыі канстатуючага эксперымента ў межах напісання курсавой работы з прысутнымі падзяліліся Амяляшчык Маргарыта, Жданюк Анастасія, Грабянько Таццяна, Марко Алена (студэнты групы ПА-31).

Як выкарыстаць вынікі праведзенага педагагічнага эксперымента ў змесце навуковага артыкула, прысутным расказала Шаўцова Юлія (студэнтка групы ПА-41).

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?