Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

Ад мары да прафесіі: Конкурс эсэ для будучых філолагаў!

Кафедра філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавала і правяла ў межах прафарыентацыйнай работы конкурс эсэ для будучых філолагаў. Былі запрошаны вучні 10-11 класаў. Гэта была выдатная магчымасць не толькі паглыбіць свае веды па беларускай і рускай мовах, але і развіць навыкі камунікацыі, пашырыць кругагляд і задумацца над сваім будучым. Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Баранавічы і г. Ляхавічы. Мы атрымалі мноства выдатных тэкстаў, кожны з якіх па-свойму ўнікальны. Эсэ прадэманстравалі добрыя магчымасці будучых даследчыкаў слова, былі актуальнымі, аргументаванымі, лагічнымі, напісанымі правільнай мовай, раскрывалі асабістае меркаванне і былі добра структураванымі. Пераможцамі ў конкурсе эсэ для будучых філолагаў сталі вучаніцы ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Ляхавічы": Дыдышка Дзіна, Мастыка Сафія, Хмарук Паліна, Кудзялевіч Дзіяна. Яны атрымалі дыпломы, якія сведчылі пра высокі ўзровень дасланай работы. Кафедра філалогіі шчыра ўдзячная за час, думкі і жаданне падзяліцца сваім бачаннем будучай прафесіі.

 

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?