Віншуем студэнтаў-выпускнікоў і іх навуковых кіраўнікоў Белую А.І. і Солахава А.В. з перамогай у ХХІІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў!
Кожны год кафедра філалогіі радуецца поспехам сваіх студэнтаў і калег, навуковых кіраўнікоў А.І. Белай, А.В. Солахава, Ж.В. Косцінай. Статыстыка перамог наступная.
2013 год
Дыплом 1 катэгорыі атрымала:
- Губко В. «Паўторы ў мове паэтычных твораў Анатоля Вярцінскага» (навуковы кіраўнік канд.філал.н., дацэнт А.В. Солахаў).
Дыплом 2 катэгорыі атрымала:
- Гамановіч І. «Мастацкія носьбіты праблемы ідэнтычнасці ў рамане М. Гарэцкага "Віленскія камунары"» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая);
Дыпломы 3 катэгорыі атрымалі:
- Дзянішчык А. «Антонімы ў мове твораў Барыса Сачанкі: структурна-семантычны і функцыянальны аспекты» (навуковы кіраўнік канд.філал.н., дацэнт А.В. Солахаў);
- Баўкуновіч Л. «Гістарычныя матывы творчасці Ю.І. Крашэўскага» (навуковы кіраўнік ст. выкладчык Ж.В. Косціна).
2014 год
Дыплом 2 катэгорыі атрымала:
- Мішкура А. «Музыка ў сістэме мастацкіх каардынат беларускай літаратуры XIX — першай трэці XX стагоддзя» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая).
Дыпломы 3 катэгорыі атрымалі:
- Аляшкевіч Г. «Эпісталярны жанр як літаратурны прыём у творчасці беларускіх пісьменнікаў» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая).
- Базык Н. «Мастацкая мадэль канфліктнай свядомасці ў літаратуры "эпохі рубяжа"» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая).
2015 год
Дыплом 1 катэгорыі атрымала:
- Валчок Н. «Мастацкія параметры канцэпцыі асобы ў кнізе паэзіі Венанцыя Бутрыма "Дзён маіх лепшыя дні"» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая).
Дыпломы 2 катэгорыі атрымалі:
- Капец К. «Мастацкая карціна свету ў творчасці Івана Лагвіновіча» (навуковы кіраўнік канд.п.н., дацэнт А.І. Белая);
- Зельманчук А. «Індывідуальна-аўтарскія неалагізмы ў мове твораў Казіміра Камейшы» (навуковы кіраўнік канд.філал.н., дацэнт А.В. Солахаў)
- Труш А. «Безасабова-прэдыкатыўныя словы ў мове прозы Івана Навуменкі» (навуковы кіраўнік канд.філал.н., дацэнт А.В. Солахаў)
- Шаўчук І. «Назвы жанчыны-каханай у мове лірычных твораў Міколы Шабовіча» (навуковы кіраўнік канд.філал.н., дацэнт А.В. Солахаў)
Дзякуй вам, калегі і студэнты, за добрасумленную працу, за прафесіяналізм!!!Кафедра філалогіі