Кафедра фiлалогii
 
Установа адукацыi «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навіны i аб’явы

21 лютага -- Дзень роднай мовы

Традыцыйна кафедра філалогіі факультэта славянскіх і германскіх моў праводзіць тыдзень кафедры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які ўся міжнародная супольнасць святкуе 21 лютага. У сувязі з гэтай нагодай студэнтамі груп БІЯ-11, ЭМ-11, ГЭ-11 праведзены інфармацыйныя хвіліны для студэнтаў факультэтаў славянскіх і германскіх моў, педагогікі і псіхалогіі, інжынернага, эканомікі і права.

Студэнты-філолагі змястоўна і эмацыянальна расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята ўшанавання роднай мовы, з пачуццём павагі гаварылі пра нашу родную беларускую мову, заклікалі шанаваць яе, бо мова — жывая тканіна, прарастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

Да Міжнароднага дня роднай мовы студэнты падрыхтавалі плакаты — яркія, змястоўныя, з густам аформленыя.

Адрас:
аўд. 404/1, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.

Загадчык кафедры:

Косціна Жанна Вячаславаўна

Тэлефон:
+375 163 68 01 59

E-mail:
kaf.philogy@barsu.by

Якія формы арганізацыі кіруемай самастойнай работы на ваш погляд з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі?