ГАЦКО АЛА МІКАЛАЕЎНА
старшы выкладчык кафедры філалогіі, магістр педагагічных навук

 

Адукацыя

Вышэйшая. У 1993 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура". У 2004 годзе скончыла магістратуру пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з прысваеннем акадэмічнай ступені магістра педагагічных навук. У 2010 годзе скончыла навучанне ў аспірантуры пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці "Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі".

Вопыт работы

Педагагічны стаж складае 27 год. Ва ўніверсітэце працуе з дня яго заснавання.

Вучэбная дзейнасць

Выкладаемыя дысцыпліны: Беларуская мова (культура маўлення), Беларуская мова (прафесійная лексіка), Справаводства, Руская мова як замежная, беларуская мова, беларуская анамастыка.

Падрыхтаваныя вучэбна-метадычныя матэрыялы:

  1. Гацко А.М. «Педагагічнае ўзаемадзеянне ў вучэбнай камунікацыі» [іТэкст] : вуч.-метад. дапам. для студэнтаў пед. спецыяльнасцей / А.М. Гацко. — Баранавічы :  РВА БарДУ, 2010. — 97 с.
  2. Голуб І.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вуч.-метад. комплекс для студэнтаў устаноў выш. адукацыі выш. адукацыі / І.А. Голуб і [інш.] ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіц. дзярж ун-т. — Баранавічы : БарДУ, 2020. — 220 с. (у сааўтарстве).

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў: фарміраванне камунікацыйных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

Артыкулы ў часопісах, рэферыруемых ВАК Рэспублікі Беларусь:

  • Тэарэтычныя падыходы да аналізу камунікатыўных стратэгій / А.М. Гацко //    Сборник научных работ Академии последипломного образования. — 2009. — Вып. 5. — С. 65-74.
  • Развіццё паняцця “стратэгія” ў сучаснай навуцы  / А.М. Гацко //  “Кіраванне ў адукацыі”. — 2011. — №3.— С.26-30.
  • Вербальныя сродкі педагагічнага ўзаемадзеяння ў працэсе выкладання лекцыі / А.М. Гацко // Вестник БарГУ. Серия Педагогические науки. Психологические науки. Филологические науки. — 2014. — Вып. 2. — С. 7-14.
  • Гацко, А.М. Праблема фарміравання камунікатыўна-дыскурсіўнай культуры ў педагагічным аспекце / Гацко А.М. // Вестник БарГУ. — Вып. № 7. — 2019. — С. 10—14.

З'яўляецца аўтарам больш за 36 навуковых публікацый у матэрыялах канферэнцыі рознага ўзроўню.