Спецыяльнасць
|
1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) |
Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы |
Кампанент установы вышэйшай адукацыі. Модуль «Гісторыя і тэорыя мовы» |
Семестр вывучэння | 4 семестр |
Працаёмкасць у заліковых адзінках |
4 заліковыя адзінкі |
Колькасць акадэмічных гадзін | 146 акадэмічных гадзін (82 аўдыторныя гадзіны, 64 гадзіны самастойная праца) |
Форма прамежкавай атэстацыі | 4 семестр – экзамен |
Фарміруемыя кампетэнцыі | СК-3. Выкарыстоўваць паняццевы і тэрміналагічны апарат лінгвістыкі, улічваючы ўнутраную будову моўнай сістэмы, ажыццяўляць класіфікацыю і аналіз лінгвістычных адзінак пры апісанні моўнага матэрыялу. |
Вынікі навучання | Ведаць: асновы ўнутраных і знешніх законаў развіцця мовы; сістэму і структуру мовы і мовазнаўства як навукі, гісторыю іх развіцця. Умець: выкарыстоўваць тэарэтычныя веды на практыцы; праводзіць самастойныя лінгвістычныя назіранні, класіфікаваць сабраны матэрыял, рабіць абагульненні і высновы; сістэмна аналізаваць лінгвістычныя факты на ўсіх узроўнях мовы. Валодаць: валодаць навыкамі аналізу моўных фактаў на ўзроўні фаналогіі, марфемікі, словаўтварэння, формаўтварэння, сінтаксісу. |
Прэрэквізіты | Модулі «Асновы мовазнаўства», «Сучасная беларуская літаратурная мова», вучэбная дысцыпліна «Гісторыя беларускай мовы». |
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны |
Мова і мысленне. Мова як знакавая сістэма. Мова і грамадства. Фаналогія. Граматыка. Марфеміка і словаўтварэнне. Лексікалогія. Мова як гістарычная з’ява. Лінгвістычная тыпалогія. Метады даследавання мовы. |