Спецыяльнасць |
1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) |
Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы |
Кампанент установы вышэйшай адукацыі. Модуль «Сусветны літаратурны працэс» |
Семестр вывучэння | 4 семестр |
Працаёмкасць у заліковых адзінках | 3 заліковыя адзінкі |
Колькасць акадэмічных гадзін | 100 акадэмічных гадзін (52 аўдыторныя гадзіны, 48 гадзін самастойная праца) |
Форма прамежкавай атэстацыі | 4 семестр – залік |
Фарміруемыя кампетэнцыі | СК-5. Характарызаваць асаблівасці развіцця нацыянальных літаратур на розных гістарычных этапах, улічваючы заканамернасці літаратурнага працэсу замежных краін як цэласнай з’явы. |
Вынікі навучання | Ведаць: тыпалагічныя асаблівасці, заканамернасці развіцця і літаратуры эпохі Барока, Асветніцтва, напрамкаў Класіцызму, Рамантызму, Рэалізму; жыццёвы і творчы лёс пісьменнікаў; тэксты замежных пісьменнікаў, якія прапануюцца для абавязковага прачытання; факты і спецыфіку функцыянавання сусветнай літаратурнай класікі ў беларускай культуры. Умець: выяўляць агульнае і асаблівае ў развіцці сусветнага літаратурнага працэсу ў яго суадносінах з нацыянальным; вызначаць тыпалагічныя асаблівасці, характэрныя для таго ці іншага літаратурнага кірунку, метаду, стылю; аналізаваць твор у кантэксце сваёй эпохі, напрамку, творчасці пісьменніка; характарызаваць спадчыну пісьменніка, яго сюжэты і вобразы праз іх успрыманне, інтэрпрэтацыю ў творчасці прадстаўнікоў іншай эпохі і нацыі. Валодаць: адпаведным паняційным і тэрміналагічным апаратам; навыкамі розных спосабаў аналізу літаратурнага твора. |
Прэрэквізіты | Вучэбныя дысцыпліны «Уводіны ў літаратуразнаўства», «Антычная літаратура і літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння» |
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны | ХVІІ стагоддзе і літаратурны працэс. Барока. Класіцызм. 3 ХVІІІ стагоддзе: Асветніцтва. Сусветная літаратура 1-й паловы ХІХ ст.: агульная характарыстыка. Рамантызм. Сусветная літаратура 2-й паловы ХІХ ст.: агульная характарыстыка. Рэалізм. |