Спецыяльнасць 

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Дзяржаўны кампанент. Модуль «Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін»
Семестр вывучэння  5 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  100 акадэмічных гадзін (48 аўдыторных гадзін, 52 гадзіны самастойная праца)
Форма прамежкавай атэстацыі  5 семестр – экзамен
Фарміруемыя кампетэнцыі  УК-6. Працаваць у калектыве, талерантна ўспрымаць сацыяльныя, этнічныя, канфесійныя, культурныя і іншыя адрозненні. БПК-1. Праектаваць працэс навучання, ставіць адукацыйныя мэты, адбіраць змест вучэбнага матэрыялу, метады і тэхналогіі на аснове сістэмы ведаў у галіне тэорыі і методыкі педагагічнай дзейнасці. БПК-5. Ажыццяўляць адбор зместу, форм, метадаў, сродкаў навучання і выхавання, прымяняць іх у адукацыйным працэсе з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.
Вынікі навучання  Ведаць: структуру, змест, прынцыпы, сродкі, тэхналогіі, арганізацыйныя формы, метады навучання беларускай мове. Умець: прымяняць атрыманыя веды пры вырашэнні педагагічных, вучэбна-выхаваўчых і навукова-метадычных задач. Валодаць: тэрміналагічным і паняццевым апаратам педагагічнай навукі, здольнасцю да арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове.
Прэрэквізіты  Вучэбны модуль «Педагогіка і псіхалогія», вучэбная дысцыпліна «Актуальныя аспекты методык выкладання спецыяльных дысцыплін».
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны Методыка выкладання беларускай мовы як навука. Беларуская мова як вучэбны прадмет ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Прынцыпы, сродкі, метады і прыемы навучання беларускай мове. Сучасны ўрок беларускай мовы. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка. Методыка вывучэння раздзелаў беларускай мовы. Пераказ, сачыненне і пераклад у сістэме работы па развіцці звязнага маўлення. Факультатыўныя заняткі і пазакласная праца па беларускай мове.