Спецыяльнасць 

1-02 03-03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Дзяржаўны кампанент. Модуль «Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін»
Семестр вывучэння  5 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  100 акадэмічных гадзін (48 аўдыторных гадзін, 52 гадзіны самастойная работа)
Форма прамежкавай атэстацыі  5 семестр – экзамен

Фарміруемыя кампетэнцыі

 

Універсальныя кампетэнцыі: ажыццяўляць прафесійную дзейнасць ва ўмовах абнаўлення яе мэтаў, зместу, змены тэхналогій, вызначаць метады рашэння прафесійных задач, ацэньваць іх эфектыўнасць і якасць. Базавыя прафесійныя кампетэнцыі: праектаваць працэс навучання, ставіць адукацыйныя мэты, адбіраць змест вучэбнага матэрыялу, метады і тэхналогіі на аснове ведаў у галіне тэорыі і методыкі педагагічнай дзейнасці; ажыццяўляць адбор зместу, форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання, прымяняць іх у адукацыйным працэсе з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.
Вынікі навучання  Ведаць: метадалагічныя асновы дысцыпліны; метады і прыёмы аналізу твора. Умець: прымяняць атрыманыя веды пры рашэнні педагагічных, метадычных задач. Валодаць: канцэптуальнымі падыходамі да вывучэння літаратуры ў школе.
Прэрэквізіты  Модулі «Гісторыя беларускай літаратуры-1», «Гісторыя беларускай літаратуры-2»; «Адукацыя і асоба ў сучасным соцыуме», «Педагогіка і псіхалогія».
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны Методыка выкладання літаратуры як дысцыпліна. Этапы вывучэння мастацкага твора. Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай і жанравай спецыфікі. Вывучэнне аглядавых і манаграфічных тэм у курсе літаратуры. Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення на ўроках літаратуры.