Спецыяльнасць 

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Дзяржаўны кампанент Модуль «Сучасная беларуская літаратурная мова – 2»
Семестр вывучэння  4 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  114 акадэмічных гадзін (60 аўдыторных гадзін, 56 гадзін самастойнай працы)
Форма прамежкавай атэстацыі  4 семестр – экзамен
Фарміруемыя кампетэнцыі  БПК-10. Растлумачыць і аналізаваць граматычныя з’явы сучаснай беларускай мовы ў адпаведнасці са спецыфікай розных лексіка-граматычных разрадаў.
Вынікі навучання Ведаць: сістэму лексічных, граматычных і сінтаксічных асаблівасцей дзеяслова, прыслоўя як самастойных часцін мовы і службовых часцін мовы; лінгвістычную тэрміналогію; навуковую і даведачную літаратуру па дадзеным раздзеле сучаснай беларускай літаратурнай мовы; літаратурныя нормы (марфалагічныя) сучаснай беларускай літаратурнай мовы; прынцыпы і правілы беларускага правапісу. Умець: адбіраць, сістэматызаваць і правільна кваліфікаваць моўныя факты; праводзіць лінгвістычныя назіранні, рабіць абагульненні і вывады; выконваць марфалагічны аналіз дзеяслова, прыслоўя як самастойных часцін мовы і службовых часцін мовы; заўважаць і выпраўляць граматычныя памылкі.
Прэрэквізіты  Вучэбная дысцыпліна «Уводзіны ў мовазнаўства», модуль «Сучасная беларуская літаратурная мова – 2»
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны  Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Граматычныя катэгорыі дзеяслова: трыванне, стан, лад, час, асоба, лік і род. Сістэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя і неспрагальныя, зменныя і нязменныя формы. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану). Службовыя часціны мовы (Прыназоўнік. Злучнік. Часціца). Мадальныя словы. Выклічнік. Гукапераймальныя словы.