Спецыяльнасць 

1-02 03-03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Дзяржаўны кампанент. Модуль «Гісторыя беларускай літаратуры другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя»
Семестр вывучэння  7, 8 семестры
Працаёмкасць у заліковых адзінках  6 заліковых адзінак
Колькасць акадэмічных гадзін  220 акадэмічных гадзін (104 аўдыторныя гадзіны, 116 гадзін самастойная работа)
Форма прамежкавай атэстацыі  7 семестр – залік, 8 семестр – экзамен

Фарміруемыя кампетэнцыі

 

Базавыя прафесійныя кампетэнцыі: характарызаваць гісторыю развіцця беларускай літарутуры другой паловы XX – пачатку XXI ст. у аспекце родавай і відавай прыналежнасці мастацкіх твораў, асаблівасцей іх паэтычнай і стылістычнай арганізацыі.
Вынікі навучання  Ведаць: праблематыку, ідэйны змест твораў другой паловы XX – пачатку XXI ст., асаблівасці кампазіцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі; герояў твораў, рысы характару, месца ў сістэме вобразаў; важныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Умець: аналізаваць літаратурны твор у кантэксце эпохі; вызначыць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу; каменціраваць тэксты твораў, характарызуючы іх з культуралагічнага, гісторыка-бытавога, літаратуразнаўчага аспектаў. Валодаць: адпаведным паняційным і тэрміналагічным апаратам; навыкамі розных спосабаў аналізу літаратурнага твора.
Прэрэквізіты  Модулі «Гісторыя беларускай літаратуры-1, 2, 3», «Уводзіны ў дысцыпліны спецыяльнасці»; «Сусветны літаратурны працэс»
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны  Літаратура 1950 – першай паловы 1980-х гадоў (Я. Брыль, А. Макаёнак, І. Мележ, І. Шамякін, В. Быкаў, І. Навуменка, А. Адамовіч, У. Караткевіч, Н. Гілевіч, І.Чыгрынаў, Р. Барадулін, В. Зуёнак, Я. Сіпакоў, М.Стральцоў і інш.). Сучасны літаратурны працэс (з другой паловы 1980-х гг. да пачатку пачатку XXI стагоддзя). Творчасць А. Разанава, Г. Марчука, А. Дударава і інш.