Спецыяльнасць |
1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) |
Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы |
Кампанент установы вышэйшай адукацыі. Модуль «Гісторыя і тэорыя мовы» |
Семестр вывучэння | 3 семестр |
Працаёмкасць у заліковых адзінках | 3 заліковыя адзінкі |
Колькасць акадэмічных гадзін | 100 акадэмічных гадзін (46 аўдыторных гадзін, 54 гадзін самастойная праца) |
Форма прамежкавай атэстацыі | 3 семестр – экзамен |
Фарміруемыя кампетэнцыі | СК-3. Выкарыстоўваць паняццевы і тэрміналагічны апарат лінгвістыкі, улічваючы ўнутраную будову моўнай сістэмы, ажыццяўляць класіфікацыю і аналіз лінгвістычных адзінак пры апісанні моўнага матэрыялу. СК-16. Характарызаваць этапы станаўлення і развіцця айчыннага і замежнага мовазнаўства. |
Вынікі навучання | Ведаць: этапы развіцця беларускага і замежнага мовазнаўства. Умець: сістэмна аналізаваць лінгвістычныя факты; працаваць з навуковай, метадычнай і даведачнай літаратурай. Валодаць: сістэмай тэарэтычных ведаў па гісторыі развіцця замежнай і нацыянальнай лінгвістыкі; навыкамі гістарычнага аналізу моўных фактаў. |
Прэрэквізіты | Вучэбныя модулі “Сучасная беларуская літаратурная мова–1”, “Асновы мовазнаўства”. |
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны | Гісторыя сусветнага мовазнаўства. Гістарычныя перадумовы мовазнаўства як навукі. Мовазнаўства ў эпоху Сярэднявечча і Адраджэння. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства. Узнікненне агульнага мовазнаўства. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве. Структуралізм у мовазнаўстве. Сучасная лінгвістыка. Сучасная інтэрлінгвістыка. Перыядызацыя гiсторыi беларускага мовазнаўства. Развiццё граматычнай думкi ва ўсходнiх славян. Вывучэнне беларускай мовы ў XIX ст. Даследаванне фанетыкi i граматыкi беларускай мовы ў першай палове і ў другой палове ХХ ст. Лексiкалагічныя даследаванні сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Вывучэнне гiсторыi беларускай мовы. Беларускае мовазнаўства на пачатку XXI ст. |