Спецыяльнасць |
1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) |
Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы |
Кампанент установы вышэйшай адукацыі |
Семестр вывучэння | 3 семестр |
Працаёмкасць у заліковых адзінках | 3 заліковыя адзінкі |
Колькасць акадэмічных гадзін | 100 акадэмічных гадзін (52 аўдыторныя гадзіны, 48 гадзіны самастойная праца) |
Форма прамежкавай атэстацыі | 3 семестр – залік |
Фарміруемыя кампетэнцыі | СК-5. Характарызаваць асаблівасці развіцця нацыянальных літаратур на розных гістарычных этапах, улічваючы заканамернасці літаратурнага працэсу замежных краін як цэласнай з’явы. |
Вынікі навучання | Ведаць: тыпалагічныя асаблівасці, заканамернасці развіцця літаратуры Антычнасці, Сярэднявечча, Адраджэння; жыццёвы і творчы лёс пісьменнікаў; тэксты замежных пісьменнікаў, якія прапануюцца для абавязковага прачытання; факты і спецыфіку функцыянавання сусветнай літаратурнай класікі ў беларускай культуры. Умець: выяўляць агульнае і асаблівае ў развіцці сусветнага літаратурнага працэсу ў яго суадносінах з нацыянальным; вызначаць тыпалагічныя асаблівасці, характэрныя для таго ці іншага літаратурнага кірунку, метаду, стылю; аналізаваць твор у кантэксце сваёй эпохі, напрамку, творчасці пісьменніка; характарызаваць спадчыну пісьменніка, яго сюжэты і вобразы праз іх успрыманне, інтэрпрэтацыю ў творчасці прадстаўнікоў іншай эпохі і нацыі. Валодаць: адпаведным паняційным і тэрміналагічным апаратам; навыкамі розных спосабаў аналізу літаратурнага твора. |
Прэрэквізіты | Вучэбныя дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХVІ стст.», «Уводзіны ў літаратуразнаўства» |
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны | Старажытныя літаратуры Азіі. Антычная літаратура: эпас, лірыка, драма, проза. Літаратура Сярэднявечча: народна-эпічная літаратура, Сталае Сярэднявечча. Літаратура Адраджэння; тытаны Адраджэння; нацыянальныя асаблівасці Адраджэння ў краінах Еўропы. Літаратура краін Усходу: Сярэднявечча і Адраджэнне |