Спецыяльнасць |
1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) |
Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы |
Кампанент установы вышэйшай адукацыі |
Семестр вывучэння | 3 семестр |
Працаёмкасць у заліковых адзінках | 3 заліковыя адзінкі |
Колькасць акадэмічных гадзін | 160 акадэмічных гадзін (86 аўдыторных гадзін, 74 гадзіны самастойная праца) |
Форма прамежкавай атэстацыі | 3 семестр – экзамен |
Фарміруемыя кампетэнцыі | УК-6. Працаваць у калектыве, талерантна ўспрымаць сацыяльныя, этнічныя, канфесійныя, культурныя і іншыя адрозненні. БПК-1. Праектаваць працэс навучання, ставіць адукацыйныя мэты, адбіраць змест вучэбнага матэрыялу, метады і тэхналогіі на аснове сістэмы ведаў у галіне тэорыі і методыкі педагагічнай дзейнасці. БПК-5. Ажыццяўляць адбор зместу, форм, метадаў, сродкаў навучання і выхавання, прымяняць іх у адукацыйным працэсе з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў. БПК-16. Выкарыстоўваць методыку выкладання замежнай мовы з апорай на родную мову. |
Вынікі навучання | Ведаць: структуру, змест, прынцыпы, срокі, тэхналогіі, арганізацыйныя формы, метады навучання беларускай мове на сучасным этапе. Умець: прымяняць атрыманыя веды пры вырашэнні педагагічных, вучэбна-выхаваўчых і навукова-метадычных задач. Валодаць: тэрміналагічным і паняццевым апаратам педагагічнай навукі, здольнасцю да вырашэння прафесійных задач. |
Прэрэквізіты | Для вывучэння дадзенай вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны асвоіць вучэбную дысцыпліну «Асновы педагогікі і псіхалогіі». |
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны | Сучасны стан методыкі выкладання беларускай мовы як навукі. Беларуская мова як прадмет вывучэння, сродак навучання і выхавання. Сучасныя лінгвадыдактычныя прынцыпы, сродкі, метады і тэхналогіі выкладання беларускай мовы. Змест і этапы літаратурнай адукацыі. Прынцыпы, метады і прыёмы выкладання літаратуры. Літаратурнае развіццё школьніка як чытача. Урок літаратуры ў сучасных установах агульнай сярэдняй адукацыі. |