Знаёмства з сучаснымі навукова-метадычнымі рэсурсамі Рэспублікі Беларусь

15 лютага 2022 года на кафедры філалогіі для студэнтаў першага курса лінгвістычнага факультэта быў арганізаваны семінар-практыкум «Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны метадычны рэсурс: змест, асаблівасці выкарыстання пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры». Мерапрыемства праходзіла ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў Бараніцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Семінар меў на мэце садзейнічаць фарміраванню ў будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прафесійных уменняў і навыкаў па мэтавым выкарыстанні адукацыйных парталаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Студэнтам былі прапанаваны даклады наступнай тэматыкі: «Нацыянальны адукацыйны партал (аdu.by) у дапамогу настаўніку» (старшы выкладчык кафедры філалогіі В. М. Шавель), «Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (eior.by) – новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры філалогіі, І. С.  Чуносава), «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі для арганізацыі самастойнай работы студэнтаў па падрыхтоўцы да правядзення ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў у школе: электронны каталог, базы дадзеных уласнай генерацыі, рэпазіторыі Рэспублікі Беларусь» (супрацоўнік бібліятэкі Т. І. Вахтомава).

Праведзены семінар вызначаўся практыкаарыентаваным характарам, спрыяў фарміраванню прафесійнай кампетэнтнасці будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.