Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163)48-73-98 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

Гімназічны кірмаш

24 лютага 2018 года ў межах Тыдня кафедры філалогіі студэнты групы БЗМ-11наведалі беларускі кірмаш «Квітней, Беларусь!», які праводзіўся на базе ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (філіял кафедры).

Студэнты сталі арганізатарамі адной са «станцый» — «Па сцежках Я. Коласа і Я. Купалы». У форме віртуальнай віктарыны па раздзелах «Біяграфія Я. Купалы», «Творчасць Я. Купалы», «Біяграфія Я. Коласа», «Творчасць Я. Коласа» і «Песняры і сучаснасць» навучэнцам гімназіі былі прапанаваны пытанні рознага ўзроўню цяжкасці.

Вядучымі на станцыі выступілі Губко Кацярына, Калюта Яўгенія, Шчэрба Яна — студэнты групы БІЯ-11. Падлік заробленых балаў вяла Кавальчук Яна. Варта адзначыць высокую актыўнасць удзельнікаў, жаданне адказаць правільна на большую колькасць пытанняў віктарыны.

Падрыхтавалі студэнты і печыва для продажу на кірмашы. Заробленыя «грошы» патрацілі на білеты і наведалі гала-канцэрт «Квітней, Беларусь!».

 

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?