Апошнія дні зімы з «Гебаю»

25 лютага ў межах Тыдня кафедры філалогіі адчыніла дзверы чарговая літаратурная гасцёўня «Галасы маладых». Яна сабрала ўдзельнікаў навукова-мастацкага гуртка «Геба», якія выконвалі свае літаратурныя творы. Маладыя слухачы прыязна ставіліся да паэтычных спроб сваіх аднагодкаў.

Штогод літаратурная гасцёўня «Галасы маладых» запрашае вядомых баранавіцкіх творцаў. Сёлета перад студэнтамі выступіла прафесар кафедры філалогіі, доктар філалагічных навук, дацэнт Алена Іванаўна Белая. Яна не толькі прачытала свае вершы са зборніка «Кніга жонкі паэта», але даверыла слухачам яшчэ не надрукаваныя паэтычныя ўражанні.

Кафедра філалогіі больш за дзесяць гадоў супрацоўнічае з гімназіяй № 1 г. Баранавічы. Навучэнцы гэтай установы традыцыйна прымаюць удзел у літаратурнай гасцёўні «Галасы маладых». Так, дзевяцікласніца Буткевіч Арына дэкламавала радасныя, аптымістычныя радкі, якія былі сустрэты апладысментамі больш вопытных творцаў.