Тыдзень кафедры філалогіі

Тыдзень кафедры філалогіі адкрыўся мерапрыемствамі, прысвечанымі Міжнароднаму дню роднай мовы. З дапамогай студэнтаў лінгвістычнага факультэта была падрыхтавана тэматычная выстава плакатаў “Беларускія пісьменнікі пра мову”. Папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў сучасным грамадстве садзейнічала правядзенне «Інфарм-дайджэсту» студэнтамі груп БЗМ-11 (Бэнц Д., Бажко Г.,  Дыдышка П., Калянкевіч  М., Грыневіч У.) і ДА-21  (Антонава В., Баканава Г., Курловіч В., Трафімук А.), падрыхтаванымі старшымі выкладчыкамі кафедры А.М. Гацко, Ж.В. Косцінай. Студэнты паведамілі навучэнцам усіх факультэтаў універсітэта аб гісторыі ўзнікнення свята роднай мовы, падкрэслілі неабходнасць беражлівых адносін  да яе.

Студэнты спецыяльнасці Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) прынялі ўдзел ў Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. Таксама на лінгвістычным факультэце адбылася алімпіяда па беларускай мове, пераможцамі якой сталі: Бажко Г., Дыдышка П., Цвяткова А. (БЗМ-11); Алейнік А., Асіпік Л., Норавіч Д. (СЗМ-12); Карпава Ю., Канапліцкая Т., Канапацкая В. (НА-11).

 Традыцыйным мерапрыемствам кафедры філалогіі становіцца навукова-метадычны семінар «Першыя крокі ў навуку», на які ў гэтым годзе былі запрошаны студэнты 2 курса лінгвістычнага факультэта. Прафесарска-выкладчыцкім  складам кафедры філалогіі былі прадстаўлены даклады, скіраваныя на падрыхтоўку навучэнцаў да  ажыццяўлення навукова-даследчай работы,  а таксама апісання яе вынікаў. На семінары выступілі Т.М. Пучынская, дэкан лінгвістычнага факультэта, канд.  пед. навук, дацэнт; І.С. Чуносава, загадчык кафедры філалогіі, канд.  пед. навук; Н.В. Ермаловіч, ст. выкладчык; В.М. Шавель,  ст. выкладчык: А.Р. Сінкевіч, вядучы бібліятэкар чытальнай залы для навуковай работы. Студэнтаў азнаёмілі з асаблівасцямі арганізацыі і выканання пошукавых і эксперыментальных навукова-даследчых работ, накіраваных на вырашэнне філалагічных і педагагічных задач.

У суботу 25 лютага ўдзельнікі мерапрыемстваў кафедры філалогіі далучыліся да ўніверсітэцкай акцыі “Стань студэнтам на адзін дзень”. Была праведзена віртуальная лекцыя “Традыцыі рускай літаратуры ХІХ стагоддзя” (ст. выкладчык кафедры А.І. Міласцівая), а таксама наладжана літаратурная гасцёўня “Галасы маладых” у межах пасяджэння навукова-мастацкага гуртка “Геба” (кіраўнік — ст. выкладчык Ж.В. Косціна). Сёлета перад маладымі творцамі выступілі ст. выкладчык Д.С. Томчык і выкладчык А.У. Веліканава. Яны расказалі студэнтам-удзельнікам гуртка «Геба» пра свой шлях да творчасці, прадэкламавалі ўласныя вершы і прозу. Студэнткі лінгвістычнага факультэта Шаблыка Ганна (РЗМ-11) і Карпей Анастасія (БЗМ-31) падзяліліся сваімі эмоцыямі, выяўленымі ў паэтычных вобразах, расказалі пра жыццёвыя моманты, якія падштурхнулі напісаць мастацкія тэксты. Гарачова Анастасія (РЗМ-21) і Фартавая Маша (РЗМ-31) выканалі песні на ўласны тэкст і музыку. Усе выступоўцы пажадалі завітаць у літаратурную гасцёўню «Галасы маладых» яшчэ раз.