Шмат народаў – адзін свет

Шмат народаў – адзін свет

У межах правядзення мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы студэнты групы БЗМ-31 і ўдзельнікі навукова-мастацкага гуртка «Геба»  пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Ж. В. Косцінай прынялі ўдзел у XVII Міжнародным фестывалі моў «Шмат народаў – адзін свет». Мерапрыемства было арганізавана  Ульянаўскім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэтам імя І. М. Ульянава (Расійская Федэрацыя) і прайшло ў анлайн-фармаце 29 кастрычніка 2022 г.

Студэнты пазнаёмілі ўдзельнікаў фестывалю з гісторыяй развіцця беларускай мовы, з асаблівасцямі беларускага вымаўлення. Таленавітыя дзяўчаты ахінулі запрошаных гледачоў стыхіяй беларускай песні і танца. Выразнае чытанне вершаў, прысвечаных роднай мове, завяршыла візітнае выступленне беларускіх удзельнікаў фестывалю моў.