Семінар-практыкум «Спрэчныя пытанні беларускай мовы»

28.03.2023 выкладчыкі кафедры філалогіі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Спрэчныя пытанні беларускай мовы», які праводзіўся на базе філіяла кафедры ў ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы». Асаблівую зацікаўленасць у прысутных выклікалі пытанні, звязаныя з несупадзеннем прэзентацыі некаторых тэарэтычных пытанняў беларускай мовы ў акадэмічных граматыках і школьных падручніках.