Першыя крокі ў навуку

У межах Тыдня кафедры філалогіі 22.02.2021 года быў праведзены семінар-практыкум «Першыя крокі ў навуку (тэорыя і методыка напісання навуковых артыкулаў)» для студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў.

На семінары разглядаліся пытанні методыкі правядзення навукова-даследчай працы па беларускай літаратуры (Т. М. Пучынская, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры філалогіі); выкарыстання метадаў лінгвістычнага даследавання пры напісанні навуковага артыкула (І. С. Чуносава, старшы выкладчык кафедры філалогіі); арганізацыі і правядзення педагагічнага эксперыменту ў межах напісання навуковага артыкула (Н. У. Ермаловіч, старшы выкладчык кафедры філалогіі); графічнага афармлення зместу артыкула (В. М. Шавель, старшы выкладчык кафедры філалогіі); моўнага афармлення зместу артыкула (Я. У. Кавальчук, студэнтка групы БЗМ-41); бібліяграфічнага афармлення артыкула (А. Р. Сінкевіч, бібліятэкар залы навуковай літаратуры бібліятэкі БарДУ).