Навуковыя чытанні «Нацыянальна-культурныя традыцыі і сучаснасць»

      17 студзеня 2024 года на кафедры філалогіі былі арганізаваны V навуковыя чытанні «Нацыянальна-культурныя традыцыі і сучаснасць». Вынікамі сваіх навуковых даследаванняў падзяліліся выкладчыкі кафедры і студэнты групы БЗМ-41.

       У межах мерапрыемства прагучалі наступныя даклады:

Зуева К.А., ст. выкл. Суффиксальные универбы этнографического характера в русском и белорусском языках.

Косціна Ж.В., ст. выкл. Рамантычная іронія як эстэтычны прынцып літаратуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя.

Іваноўская Н. Адносіны да жывых істот у сістэме традыцыйных каштоўнасцей  беларусаў.

Дубко К. Сцэнічная адаптацыя прозы Яна Баршчэўскага ў творах Сяргея Кавалёва.

Іваноўская Л. Гафманізм як літаратурная праблема.

Шкут К. Лінгвакультуралагічная значнасць фразеалагізмаў у п’есе Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».