Міжнародны дзень роднай мовы

20 лютага 2021 года ў рамках супрацоўніцтва паміж БарДУ і Тульскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. Л. М. Талстога ў свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, прынялі ўдзел студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў. У мерапрыемстве, якое праводзілася ў анлайн-рэжыме, удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, а таксама Беларусі, Таджыкістана, Туркменістана, Алжыра, Афганістана, В’етнама, Егіпта, Індыі, Йемена, Кітая.

Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Анастасія Бірукова і Дзяніс Цецярук (група БЗМ-41 факультэта славянскіх і германскіх моў) прадставілі прэзентацыю аб творчасці У.  Караткевіча, прадэкламавалі верш паэта «Як Стажары ў небе заззялі».

Удзел студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мерапрыемствах падобнага фармату  садзейнічае ўмацаванню навуковых і  культурных сувязей паміж установамі адукацыі розных краін.