«Дзень народнага адзінства 2023»

Дзень народнага Адзінства 2023

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – служыць аб’ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе пераемнасць усіх пакаленняў беларускага народа, умацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай суверэннай дзяржавы.

У групе БЗМ-41 адбыўся марафон чытання патрыятычных вершаў, прысвечаны Дню народнага адзінства. Студэнты групы падрыхтавалі даклады аб гісторыі з’яўлення дзяржаўнага свята, а таксама яго святкаванні ў 2021 і 2022 годзе. На мерапрыемстве прагучалі радкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія былі сведкамі падзей 17 верасня 1939 года, – Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Піліпа Пестрака.

Таксама студэнты прадставілі віртуальную выставу “Родныя землі, агульны лёс”, у якую ўвайшлі карціны народнага мастака Рэспублікі Беларусь Георгія Паплаўскага і заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Людвіга Асецкага.