Спецыяльнасць 

 

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Кампанент установы вышэйшай адукацыі. Модуль «Гісторыя і тэорыя мовы»
Семестр вывучэння  4 семестр

Працаёмкасць у заліковых адзінках 

4 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  146 акадэмічных гадзін (82 аўдыторныя гадзіны, 64 гадзіны самастойная праца)
Форма прамежкавай атэстацыі  4 семестр – экзамен
Фарміруемыя кампетэнцыі  СК-3. Выкарыстоўваць паняццевы і тэрміналагічны апарат лінгвістыкі, улічваючы ўнутраную будову моўнай сістэмы, ажыццяўляць класіфікацыю і аналіз лінгвістычных адзінак пры апісанні моўнага матэрыялу.
Вынікі навучання Ведаць: асновы ўнутраных і знешніх законаў развіцця мовы; сістэму і структуру мовы і мовазнаўства як навукі, гісторыю іх развіцця. Умець: выкарыстоўваць тэарэтычныя веды на практыцы; праводзіць самастойныя лінгвістычныя назіранні, класіфікаваць сабраны матэрыял, рабіць абагульненні і высновы; сістэмна аналізаваць лінгвістычныя факты на ўсіх узроўнях мовы. Валодаць: валодаць навыкамі аналізу моўных фактаў на ўзроўні фаналогіі, марфемікі, словаўтварэння, формаўтварэння, сінтаксісу.
Прэрэквізіты  Модулі «Асновы мовазнаўства», «Сучасная беларуская літаратурная мова», вучэбная дысцыпліна «Гісторыя беларускай мовы».

Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны 

Мова і мысленне. Мова як знакавая сістэма. Мова і грамадства. Фаналогія. Граматыка. Марфеміка і словаўтварэнне. Лексікалогія. Мова як гістарычная з’ява. Лінгвістычная тыпалогія. Метады даследавання мовы.