Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163) 68 01 59 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

Літаратурная сустрэча "Галасы маладых"

У межах тыдня кафедры філалогіі кандыдатам філалагічных навук А.М. Фенчуком была арганізавана літаратурная сустрэча «Галасы маладых». Яна прайшла некалькі незвычайна: перад аматарамі паэзіі выступіла вядомая баранавіцкая паэтка Раіса Міхайлаўна Раманчук. Яна адказала на пытанні невялікага інтэрв’ю, прадэманстравала талент імправізацыі, прачытала творы мінулых гадоў, свае новыя вершы.

Прачытаныя ў «Галасах маладых» вершы стваралі цёплую атмасферу літаратурнага свята, спрыялі атрыманню эстэтычнага задавальнення ад вобразнага слова, далі магчымасць трапіць на «паэтычную кухню» маладых аўтараў. На літаратурным свяце гучалі вершы пра каханне, адзіноцтва, сэнс жыцця і прыгажосць навакольнага свету. Са сваімі вершамі выступілі студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў Ярмоліч Вікторыя, Сіневіч Анастасія, Панкевіч Кацярына і Папруга Валерыя. Факультэт педагогікі і псіхалогіі прадставіў Шушкевіч Ілля. На сустрэчу быў запрошаны студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Нікалаеў Дзмітрый, выпускнік ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (філіял кафедры). Напрыканцы сустрэчы былі прадэманстраваны слайды з фотаздымкамі ўдзельнікаў папярэдніх паэтычных вечарын.

 

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?