Інфармацыя аб філіяле кафедры

З мэтай удасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў, павышэння якасці адукацыі студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў, факультэта педагогікі і псіхалогіі УВА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», паглыблення сувязі тэарэтычнага і практычнага навучання студэнтаў па загаду рэктара ўніверсітэта В. І. Качуркі ад 30.12.2010 № 604 на базе ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы» быў створаны Філіял кафедры філалогіі факультэта славянскіх і германскіх моў. Кіраўніком філіяла з’яўляецца старшы выкладчык кафедры філалогіі Н.У.Ермаловіч.

Дзейнасць філіяла кафедры ажыццяўляецца па наступных накірунках: навукова-даследчая дзейнасць, вучэбна-выхаваўчая і метадычная работы, што практычна ўключае прапаганду навуковых, педагагічных ведаў у «ДУА Гімназія № 1 г. Баранавічы», правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод школьнікаў, а таксама фарміраванне агульнай і прафесійнай свядомасці студэнтаў.

Традыцыйнымі сталі прэзентацыі манаграфій, вучэбна-метадычных, практычных дапаможнікаў выкладчыкаў кафедры (аўтары А.І.Белая, А.В.Солахаў, Т.М.Пучынская, А.М.Фянчук).

Навукова-даследчая дзейнасць філіяла кафедры ўключае правядзенне практыкумаў-кансультацый па арганізацыі даследчай дзейнасці на занятках па прадметах гуманітарнага цыкла (Ж.А.Галаўко, В.М. Шавель).

Адной з найважнейшых форм прапаганды лінгвістычных ведаў, далучэння да філалогіі з’яўляецца арганізацыя і правядзенне ў межах Тыдня кафедры алімпіяд па беларускай / рускай мовах сярод старшакласнікаў школ г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Школьнікі гімназіі № 1 з’яўляюцца яе актыўнымі ўдзельнікамі і пераможцамі.

Сустрэча студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей з настаўнікам рускай мовы і літаратуры І.А. Борздай, якая падрабязна расказала аб прынцыпах рэалізацыі, структурных кампанентах тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення сродкамі чытання і пісьма (РКМЧП).

Найважнейшай формай рэалізацыі выхаваўчай работы сталі тэатралізаваныя імпрэзы старшакласнікаў гімназіі, удзел у літаратурных вечарынах у школе і на факультэце.