Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163)48-73-98 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

Навукова-даследчая работа

Навуковая дзейнасць кафедры арганізавана па агульнакафедральнай навукова-даследчай тэме «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты сучаснага вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур»:

IV квартал 01.07.2019 - 30.09.2019  - Абагульненне і ацэнка вынікаў даследавання.

Вынікі:

1. Удзел у навукова-даследчым праекце

Пададзена заяўка на конкурс праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў у секцыю Навуковага савета БРФФД па тэмах «Литературное кольцо Барановичского региона» и «Коды культурной памяти в творческом наследии И. А. Бунина: биографический и социально-исторический контекст». Навуковы кіраўнік — дацэнт кафедры філалогіі, кандыдат філалагічных навук, Фянчук А.М.

2. Рэалізацыя камерцыйных паслуг

Арганізацыя адаптацыйных курсаў па рускай мове як замежнай. Рэалізацыя манаграфіі прафесара кафедры філалогіі Белай А.І. «Беларуская проза».

3. Публікацыі па тэме

Belaya A. Two souls as a philosophical, psychological and aesthetic phenomenon of transitional epoch (based on Belarusian prose of the first third of the 20th century / A. Belaya // GLOBAL SCIENCE AND INNOVATIONS 2019: CENTRAL ASIA : матэрыялы V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Т. 1). — Астана, 2019. — С. 376–380. Косціна, Ж. В. Русаізм у творчасці Яна Чачота / V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «GLOBAL SCIENCE AND INNOVATIONS 2019:CENTRAL ASIA»: матэрыялы V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «GLOBAL SCIENCE AND INNOVATIONS 2019:CENTRAL ASIA», VIII том, Астана — 2019 — С. 274 —278. Дзіцячая літаратура: электронны вучэбна-метадычны комплекс для студентаў пед. спецыяльнасцей / А.М. Фянчук. — Баранавічы, 2019 (у друку).

Навукова-метадычны патэнцыял кафедры накіраваны на рэалізацыю вышэйакрэсленага напрамку прафесійнай і даследчай дзейнасці, дазваляе ажыццяўляць філалагічную падрыхтоўку студэнтаў у культураадпаведным адукацыйным асяроддзі. Яго нацыянальны і міжкультурны кантэксты натуральна прадвызначаны самім профілем навучання студэнтаў-філолагаў — будучых настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Вылучэнне рэгіянальнага кантэксту абумоўлена актуалізацыяй сацыяльнай рэгіянальнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама неабходнасцю вывучэння рэгіёна як гісторыка-культурнай каштоўнасці, што ў поўнай меры адносіцца да Баранавіцкага рэгіёна.

 

 

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?